У Калужскай вобласці Расіі беспілотнік атакаваў нафтаперапрацоўчы «Першы завод», узнік пажар. Пападанне дрона справакавала ўзгаранне ёмістасці з мазутам і трох ёмістасцяў з дызпалівам, паведамляюць расійскія прапагандысты, спасылаючыся на звесткі экстраных службаў.
Губернатар Калужскай вобласці Уладзіслаў Шапша паведаміў, што ў Дзяржынскім раёне на тэрыторыі прадпрыемства ў ноч на пятніцу, 10 траўня, у выніку падзення дрона адбыўся пажар. Мясцовыя паблікі паведамляюць пра некалькі выбухаў у раёне НПЗ.
Нагадаем, на працягу некалькі месяцаў Украіна ажыццяўляе няспынныя дронавыя ўдары па НПЗ, раскідных па розных частках Расіі. У прыватнасці, 9 траўня стала вядома, што ў Башкартастане дрон Службы бяспекі Украіны ўразіў НПЗ «Газпрам нафтахім Салават» - трапіў ва ўстаноўку каталітычнага крэкінгу нафты.
pap/unian/эж