Беларуская Служба

У індустрыі турызму Грэцыі каля 80 тысяч вакансій да пачатку сезона

09.05.2024 17:59
Нават высокааплатныя рэстараны маюць праблемы з пошукам супрацоўнікаў.
Грэцыяradyjo.net/Я. Смялоўская

У індустрыі турызму Грэцыі каля 80 тысяч вакансій у гасцініцах і грамадскім харчаванні незапоўненыя да пачатку сезона - паведамляе ў чацвер грэчаскі партал eKathimerini. Нават высокааплатныя рэстараны маюць праблемы з пошукам супрацоўнікаў.

Дадзеныя аб браніраванні паказваюць, што надыходзячы сезон будзе вельмі добрым для грэчаскага турызму, але такая вялікая колькасць вакансій можа выклікаць непакой, падкрэсліваецца на сайце.

Арганізацыя работнікаў грамадскага харчавання і турызму POEET папярэджвае, што ў апошнія гады колькасць незапоўненых працоўных месцаў у індустрыі турызму, дзе занята больш за 400 тысяч чалавек расце. Зараз 83 тысячы вакансій не ўкамплектаваны, у тым ліку 53 тысячы ў гасцінічнай індустрыі і 30 тысяч у сферы грамадскага харчавання. У мінулым годзе колькасць вакансій склала 60 тысяч.

Партал піша, што ўжо запланавана прыцягненне прыкладна 11 тысяч рабочых з трэціх краін, але дэфіцыт працоўнай сілы яшчэ далёкі ад папаўнення.

З-за дэфіцыту кадраў сезонныя рабочыя шукаюць працу ў іншых галінах, з такімі ж ці нават меншымі заробкамі, але з лепшымі ўмовамі працы.

Нават сур'ёзныя кампаніі, якія прапануюць добрыя ўмовы працы і калектыўныя дамовы, маюць праблемы з пошукам патрэбных людзей. Многія людзі аддаюць перавагу працаваць нелегальна, каб не страціць права на льготы.

ав