Беларуская Служба

Палякі даставілі ва Украіну чарговы транспарт аптэчак

27.04.2024 18:07
Чым далей на Усход ад Кіева, тым сітуацыя больш складаная, нагадаў старшыня фонду «Дзякуй за свабоду».
АптэчкаAutorstwa ~riley - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=20313025

Чарговы транспарт аптэчак ва Украіну даставіў польскі фонд «Дзякуй за свабоду». Агулам з пачатку канфлікту польскія валанцёры адправілі ў суседнюю краіну больш за тысячу выратавальных і медыцынскіх заплечнікаў з адпаведным абсталяваннем і індывідуальнымі аптэчкамі.

Старшыня фонду Адам Завадскі (Adam Zawadzki), які разам з гуманітарным грузам прыехаў у Жытомір, нагадаў, што ва Украіне сітуацыя надалей небяспечная:

-Ва Украіне сітуацыя надалей небяспечна. Украінскія грамадзяне штодзённа павінны быць гатовымі на выпадак абвяшчэння паветранай трывогі. Жытомір стараецца жыць нармальна, але чым далей на Усход ад Кіева, тым сітуацыя больш складаная. Таму я заахвочваю да дапамогі Украіне.

 Фонд «Дзякуй за свабоду» сумесна з украінскім фондам «Сапраўдныя ўкраінцы» таксама пастаўлялі прадукты харчавання і вопратку жыхарам рэгіёнаў, пацярпелых ад вайны; падтрымлівалі тамтэйшых палякаў.

Арганізацыі таксама дастаўлялі ва Украіну корм для сабак, а нават перадалі ўкраінскім спецслужбам сабаку, навучанага выяўляць міны.

IAR/аз