Беларуская Служба

Нарвегія прызначыць амаль 13 мільёнаў еўра на рамонт танкаў для Украіны ў Польшчы

27.04.2024 15:09
Паводле нарвежскіх уладаў, агульная дапамога Нарвегіі для Украіны дасягнула ўжо аднаго мільярда крон.
Сцяг Нарвегііjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нарвегія выдзеліць значныя сродкі на пераабсталяванне ў Польшчы танкаў, якія выкарыстоўваюцца ва Украіне. Гаворка ідзе пра нямецкія танкі Леопард 2 А4.

Міністр абароны Нарвегіі Б'ёрн Арыльд Грам паведаміў, што яго краіна выдаткуе на гэтую мэту прыкладна 150 мільёнаў нарвежскіх крон, гэта амаль 13 мільёнаў еўра.

Гэтыя грошы пойдуць на рамонт, запчасткі і іншую тэхнічную падтрымку танкаў у Польшчы. Раней Осла перадала Украіне восем танкаў Леопард 2 А4.

Нарвежскае ведамства паведаміла, што агульная дапамога Нарвегіі Украіне на сённяшні дзень дасягнула аднаго мільярда крон. За згаданыя грошы былі набытыя артылерыйскія снарады, процітанкавая зброя і танкі. Нарвегія таксама правяла навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў, у тым ліку па выкарыстанні кіраваных ракет, самаходных гаўбіц і радараў артылерыйскай разведкі.

IAR/аз