Беларуская Служба

У Варшаве чарговы пратэст фермераў супраць еўрапейскага «Зялёнага ладу»

10.05.2024 12:53
Лідар прафсаюзу фермераў «Салідарнасць» Томаш Абшаньскі кажа, што цяперашнія змены ў еўрапейскім «Зялёным ладзе»  не задавальняюць польскіх фермераў
 , , 10  2024 .
Пратэст фермераў, Варшава, 10 траўня 2024 г. Фота: PAP/Paweł Supernak

«Прэч з Зялёны ладам!» — пад такім лозунгам у пятніцу, 10 траўня праходзіць дэманстрацыя польскіх фермераў у Варшаве. Пратэст у цэнтры сталіцы арганізуе прафсаюз аграрных вытворцаў  «Салідарнасць». Шэсце пачалося апоўдні на Замкавай плошчы. Да акцыі пратэсту далучаюцца прадстаўнікі іншых прафесійных груп.

Лідар прафсаюзу фермераў «Салідарнасць» Томаш Абшаньскі кажа, што цяперашнія змены ў еўрапейскім «Зялёным ладзе»  не задавальняюць польскіх фермераў:

-Пра нейкія даплаты дамовіліся і тыя дамоўленасці неяк выконваюцца, але гэта не вырашае праблем з падсобнымі гаспадаркамі. Не хапае падтрымкі.

І гэты « Зялёны лад» прывядзе да іх закрыцця, а гэта паўлывае на рынак паліва, энергетыку, і ўсё, што з гэтым звязана. Наш голас у ЕС — гэта голас нашага ўрада і нашага прэм'ер-міністра. Мы тут усе разам.

Нагадаем,  «Зялёны лад» ужо быў перагледжаны. Напрыклад, краінам ЕС прадастаўлена магчымасць змяняць свае стратэгічныя планы два разы на год, а не адзін раз, як гэта было напярэдадні.

iar/ez


Пратэсты фермераў зменяць ЕС. Правыя набіраюць моц

23.04.2024 16:48
Для большасці крайне правых або папулісцкіх палітычных груп пратэсты фермераў супраць Green Deal або «Зялёнага ладу» падобныя на падарунак лёсу.