Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы змяніў чатырох міністраў 

10.05.2024 09:50
Урад пакідаюць кандыдаты ў дэпутаты на выбарах у Еўрапарламент: Марцін Кервіньскі, Барталамей Сянкевіч, Кшыштаф Гетман і Барыс Будка.
.
Д. ТускФота:twitter.com/PremierRP

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск змяніў чатырох міністраў. Новым міністрам унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы стаў Томаш Сямоняк, які будзе спалучаць гэтую функцыю таксама з пасадай міністра каардынатара спецслужбаў, міністрам развіцця — Кшыштаф Пашык, кіраўніком Міністэрства дзяржаўных актываў— Якуб Явароўскі, а міністрам культуры — Ганна Урублеўская. Кіраўнік урада падзякаваў, міністрам, якія былі замененыя:

- Міністры, якія сёння развітваюцца з намі, выканалі сваё заданне, якія ім былі пастаўленыя.Я чакаў ад іх рашучых дзеяння. Першыя месяцы ўрадавання - гэта быў час разбурэння муроў, а цяпер - час наводзіць парадак. 

Урад пакідаюць кандыдаты ў дэпутаты на выбарах у Еўрапарламент: Марцін Кервіньскі, Барталамей Сянкевіч, Кшыштаф Гетман і Барыс Будка.

Афіцыйна прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам новыя міністры будуць прызначаныя ў панядзелак.

iar/эж


Прэзідэнт Дуда хоча абмеркаваць пытанне размяшчэння ядзернай зброі з кіраўніком ураду Тускам

24.04.2024 10:19
Абодва палітыкі анансавалі такую ​​размову.

Прэм'ер Польшчы адрэагаваў на ўцёкі суддзі ў Беларусь:  Беспрэцэдэнтная сітуацыя

07.05.2024 13:23
Кіраўнік урада Польшчы атрымаў інфармацыю ад польскіх спецслужбаў і заявіў, што гэтая справа бярэ свой пачатак даўно.