Беларуская Служба

Маладыя палякі трапілі ў конкурс найлепшых наватараў свету

09.05.2024 17:04
Узнагароды — стыпендыі на агульную суму 100 тысяч долараў і магчымасць вучыцца ў лепшых амерыканскіх універсітэтах.
.
.kkolosov/pixabay.com/CC0

Чацвёра палякаў прымуць удзел у найважнейшым міжнародным конкурсе маладых наватараў з усяго свету - Regeneron ISEF у Лос-Анджэлесе. Узнагароды — стыпендыі на агульную суму 100 тысяч долараў і магчымасць вучыцца ў лепшых амерыканскіх універсітэтах.

Як адзначыла Эва Бабіцка з Фундацыі перадавых тэхналогій, адзіны спосаб атрымаць акрэдытацыю на прэстыжны Regeneron ISEF - гэта атрымаць поспех у нацыянальным конкурсе маладых навукоўцаў і даследчыкаў Explory. Сёлета пераможцамі сталі Карнэлія Вячорэк і Дыяна Сержант, а таксама Пётр Вэнгжын і Гжэгаж Бараньскі. «Яны перамаглі вялікую канкурэнцыю, таму што кожны год мы атрымліваем каля двухсот праектаў у межах Explora, а ў мінулым выпуску іх было нават дзвесце трыццаць. Праз два дні яны ляцяць у Лос-Анджэлес, дзе прэзентуюць свае ідэі», — паведаміла Эва Бабіцка.

Пётр Вэнгжын - студэнт інфарматыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта - стварыў уласны працэсар з нуля. Працаваў над ім чатыры гады.

-Я пачаў з цікаўнасці, з асноў, і лічу, што гэта маё вялікае дасягненне. Мой працэсар мае ўнікальныя рашэнні і прызначаны для розных сістэм кіравання, напрыклад, вытворчых ліній на фабрыках.

У сваю чаргу Гжэгаж Бараньскі з Гданьска распрацаваў адмысловы дадатак, які выкарыстоўваецца для пошуку свабодных парковачных месцаў у вялікіх гарадах. «Мы выкарыстоўваем камеры назірання, каб вызначыць, колькі парковачных месцаў даступна. Штучны інтэлект распазнае вобразы і выяўляе аб'екты на гэтых выявах. Эфектыўнасць прымянення складае больш за 90% », — сказаў Гжэгаж Бараньскі.

Карнэлія Вячорэк і Дыяна Сержант падрыхтавалі біялагічны праект - экалагічнае, таннае і інавацыйнае ўгнаенне з гармонам Rhizobium.

Больш за 1800 студэнтаў з усяго свету прымуць удзел у Regeneron ISEF. Спаборніцтвы стартуюць 11 траўня. Вынікі будуць абвешчаныя ў пятніцу, 17 траўня.

ав