Беларуская Служба

Дэфіцыт на рынку працы будзе адным з ключавых выклікаў для польскай эканомікі ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі

09.05.2024 13:40
Пра гэта заявілі ўдзельнікі панэлі “Мігранты на рынку працы” на Еўрапейскім эканамічным кангрэсе ў Катавіцэ.
Еўрапейскі эканамічны кангрэс у КатавіцэPAP/Jarek Praszkiewicz

Намеснік дырэктара Польскага эканамічнага інстытута Анджэй Кубісяк звярнуў увагу на ролю замежных працоўных у Польшчы:

-Працэс міграцыі за апошнюю дэкаду дазволіў нам абмежаваць наступствы дэпапуляцыі працаздольнага насельніцтва. Мы павіны разумець, што мадэль, у якой мы жылі апошнія дзесяць гадоў, прыкладна з 2013-2014 гадоў, на нашых вачах вычарпалася. У 2023 годзе колькасць іншаземцаў у Польшчы вырасла найменш на працягу дэкады.

Эксперт дадаў, што працоўная міграцыя з Украіны практычна спынілася.

-Калі мы паглядзім на ўкраінскую міграцыю, то бок крыніцу, якой польскі рынак працы карыстаўся найбольш, то гэтая міграцыя спынілася. Пасля пачатку вайны частка ўкраінцаў вярнулася, каб уступіць у войска, а з другога боку пашырэнне мабілізацыі і адсутнасць прытоку новых людзей.

Трохдзённы Еўрапейскі эканамічны кангрэс сабраў тысячы гасцей. Ён заканчваецца сёння днём.

ав