Беларуская Служба

ДПК: На беларуска-латвійскай мяжы знойдзены два трупы бежанцаў

10.05.2024 16:06
Два трупы бежанцаў знойдзены на беларуска-латвійскай мяжы, заявілі ў Дзяржпагранкамітэце.
-      , 9  2024
Следча-аператыўная група на месцы выяўлення цел бежанцаў, 9 мая 2024 годаскрыншот відэа ДПМ/zerkalo.io

Па дадзеных ведамства, целы двух мужчын беларускія памежнікі знайшлі ля латвійскага памежнага плота ў Браслаўскім раёне 9 траўня. Цела аднаго ўцекача знаходзілася ў канаве побач з брамкай, другога — за сорак метраў ад памежнага плоту.

“Памежнікі неадкладна выклікалі брыгаду хуткай дапамогі. Медыкі, якія прыбылі, канстатавалі смерць мужчын», — распавялі ў ДПК.

У Дзяржпагранкамітэце дадалі, што з 2021 года беларускім бокам на мяжы з краінамі Еўрасаюза зафіксавана смерць 54 замежнікаў, 25 з якіх загінулі на мяжы з Польшчай, дзевяць - з Літвой і 20 - з Латвіяй.

ав/zerkalo.io