Беларуская Служба

Марыне Золатавай прысудзілі міжнародную прэмію Ёхана-Філіпа Палма

10.05.2024 15:59
На прэмію галоўнага рэдактара Tut.by намінавала праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў".
      Tut.by.      12
Вынесены прысуд па гэтак званай справе Tut.by. Золатава і Чэкіна атрымалі па 12 гадоў Фота: БелТА

Разам з Марынай Золатавай яе таксама атрымае афганская рэдакцыя “Zan Times”. Уручэнне пройдзе ў снежні 2024 года ў нямецкім горадзе Шорндорф, паведамляе DW.

"Перад тварам велізарных перашкод і рэпрэсіўных мер Марына Золатава паказала сябе як чалавек незвычайнай мужнасці і сумленнасці", – лічаць "Рэпарцёры без межаў" і апякунскі савет фонду “Palm”. Марыну Золатаву затрымалі тры гады таму - 18 траўня 2021 года. У сакавіку 2023-га суд у Мінску прыгаварыў яе да 12 гадоў пазбаўлення волі. Прызначаны тэрмін яна адбывае ў калоніі ў Гомелі.

Паводле інфармацыі "Рэпарцёраў без межаў", Беларусь займае трэцяе месца ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў. У сусветным рэйтынгу свабоды прэсы краіна займае 167 пазіцыю - са 180 магчымых.

ав