Беларуская Служба

Ордэн Аблатаў: Святары з Беларусі затрыманы за "нібыта дыверсійную дзейнасць на шкоду беларускай дзяржаве"

10.05.2024 12:30
Katolik.life паведамляе, што затрыманне адбылося пасля сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі.
  ()    ()
Анджэй Юхневіч (злева) і Павел Лемех (справа)фота: Хрысціянская візія

Кіраўніцтва Місіянераў Аблатаў апублікавала афіцыйны камунікат з нагоды затрымання а. Анджэя Юхневіча OMI і а. Паўла Лемеха OMI. Законныя ўлады паведамілі, што арыштаваныя святары чакаюць суда. Па інфармацыі «Хрысціянскай Візіі» паседжанне адбудзецца сёння ў Віцебску.

Прэсавы сакратар польскай правінцы Місіянераў Аблатаў, а. Павел Гамуляк OMI, паведамляе што прычынай затрымання стала "dywersyjna działalność". Гэты тэрмін можна перакласці з польскай як непасрэдна дыверсійная дзейнасць, але таксама і "падрыўная" ці "экстрэмісцкая".

Місіянеры Аблаты з'яўляюцца паважаным каталіцкім Ордэнам з двухсотгадовай гісторыяй. Сёння ў свеце працуюць каля 3500 аблатаў на ўсіх кантынентах. Сярод аблатаў ёсць 2 кардыналы, 7 арцыбіскупаў і 36 біскупаў.

Katolik.life паведамляе, што затрыманне адбылося пасля сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі.

ав