Беларуская Служба

Беларусь далучыцца да Расіі на другім этапе ядзерных вучэнняў

09.05.2024 13:45
Пуцін заявіў, што ядзерныя вучэнні пройдуць у тры этапы.
Rosyjska broń jądrowa trafiła na Białoruś
Rosyjska broń jądrowa trafiła na BiałoruśOleg Elkov / Shutterstock

Беларусь далучыцца да Расіі на другім этапе ядзерных вучэнняў, заявіў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Усяго, паводле яго слоў, будзе тры этапы.

6 мая Мінабароны Расіі паведаміла, што Генштаб па даручэнні прэзідэнта Уладзіміра Пуціна пачаў падрыхтоўку да правядзення ў найбліжэйшы час вучэнняў ракетных злучэнняў Паўднёвай ваеннай акругі і сіл Ваенна-марскога флоту: на іх плануецца адпрацаваць «пытанні прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі» (яе таксама называюць тактычнай).

На наступны дзень Мінабароны Беларусі аб'явіла пра пачатак «раптоўнай праверкі» сродкаў-носьбітаў тактычнай ядзернай зброі ва ўзброеных сілах краіны.

nashaniva.com/вх