9 траўня прарасійскія сілы Беларусі арганізавалі шэсці «Несмяротны полк» у абласных гарадах Беларусі. Шэсце планавалася і ў Мінску, але ў выніку арганізатары паведамілі, што ў сталіцы яго не будзе, перадае Свабода.
У Брэсце ў шэсці прынялі ўдзел прадстаўнікі часткова акупаванай Расіяй Запароскай вобласці Украіны. Пра гэта паведаміла прэс-служба амбасады Расіі і дала фота.
Таксама акцыі «Несмяротнага палка» планаваліся ў Віцебску і Гомлі. У Віцебску збор удзельнікаў шэсця планавалі з 7:30 да 8:30 на плошчы Леніна, «Полк» павінен быў ісці «за калонай Кастрычніцкага раёну перад калонай Першамайскага раёну».
Беларускае дзяржаўнае агенцтва «БелТА» публікуе фота з моладзевай патрыятычнай акцыі пад лозунгам «Беларусь памятае». Ці былі на акцыі ўдзельнікі «Несмяротнага палка», невядома.
У Гомелі «Несмяротны полк» павінен быў прайсці за калонай Чыгуначнага раёну, пэўна, таксама ў рамках акцыі беларускіх уладаў «Беларусь памятае».
Тым часам стала вядома, што ў Мінску сёлета шэсця «Несмяротнага палка» не будзе.
«Шэсця не будзе. Ахвочым прапануецца прыняць удзел у мерапрыемствах „Беларусь памятае“. Разам з тым у Свята-Елізавецінскім манастыры адбудзецца шэсце „Несмяротнага палка“ да месца лагера савецкіх ваеннапалонных. На месцы лагера — літыя па забітых. Збор каля храма ў гонар абраза Божай Маці. Пачатак у 8:30», — паведамілі арганізатары.
ав