Беларуская Служба

Кожная пятая арганізацыя ў Беларусі — стратная

27.04.2024 18:30
Калі аналізаваць колькасць стратных арганізацый паводле відаў эканамічнай дзейнасці, у лідарах — прамысловасць.
Працаjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

У студзені-лютым 2024 года ў Беларусі было 1134 стратныя арганізацыі, а сума іх чыстых стратаў склала амаль 1,4 мільярда беларускіх рублёў, сведчыць статыстыка Белстата.

Паводле статыстыкі, у студзені-лютым 2024 года 19 працэнтаў арганізацый Беларусі былі стратнымі. У параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, колькасць стратных арганізацый павялічылася на 19, аднак пры гэтым сума стратаў за гэты перыяд павялічылася на 76,9 працэнта, паведамляе Свабода.

Калі аналізаваць колькасць стратных арганізацый паводле відаў эканамічнай дзейнасці, у лідарах - прамысловасць: за першыя два месяцы 2024 года ў Беларусі налічвалася 309 стратных прамысловых прадпрыемстваў. Сума іх чыстых стратаў у студзені-лютым 2024 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года павялічылася ў 2,4 раза і склала 887,9 млн рублёў.



На другім месцы па колькасці стратных арганізацый — сфера «аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў». На студзень-люты 2024 года ў гэтай сферы налічвался 204 стратных арганізацый, сума чыстых стратаў склала 136,5 млн рублёў (на 7,7% менш, чым у студзені-лютым мінулага года).

На трэцім месцы — сфера будаўніцтва. У студзені-лютым 2024 года ў Беларусі было 180 стратных будаўнічых арганізацый, у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 году іх колькасць павялічылася на 9,2 працэнта. Сума іх стратаў за студзень-люты 2024 склала амаль 50 млн рублёў.

За названы перыяд не было стратных арганізацый толькі ў сферы фінансавай і страхавой дзейнасці.

аз