Беларуская Служба

Апублікаваныя спісы кандыдатаў у новы склад Каардынацыйнай рады

27.04.2024 16:03
Цягам бліжэйшага месяца, то бок да 25 траўня, працягнецца выбарчая агітацыя.
Выбарыulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

На сайце Каардынацыйнай рады апублікаваныя 12 спісаў кандыдатаў у новы склад Каардынацыйнай рады. Спісы былі зацверджаны выбарчай камісіяй 25 красавіка. Цягам бліжэйшага месяца, то бок да 25 траўня, працягнецца выбарчая агітацыя.

Выбары ў Каардынацыйную раду павінны прайсці ў канцы траўня, у прыватнасці  з 25 па 28 траўня.

На падачу і разгляд скаргаў закладзены перыяд з 29 траўня па 8 чэрвеня.



Першыя вынікі абʼявяць не пазней за 29 траўня. Канчатковыя вынікі выбараў будуць абвешчаныя 8 чэрвеня.

Першае пасяджэнне Каардынацыйнай рады трэцяга склікання плануюць правесці 15 чэрвеня.

аз

22 красавіка завяршаецца рэгістрацыя выбарчых спісаў кандыдатаў у Каардынацыйную раду

22.04.2024 17:45
Выбары ў Каардынацыйную раду пачнуцца 25 траўня і працягнуцца 3 дні - да поўначы 27 траўня.